счастье -- вещь ровная, без зарубок.
сёння споўніўся год падзеям крывавай нядзелі ў Беларусі.
спроба абараніць свае галасы і выказаць сваю грамадскую пазіцыю захлынулася ў крыві і слязых тых, хто сустракаў новы 2011 год за кратамі, хто сядзіць за гэтымі кратамі і сёння.
цэльны год краіна жыве ў цемры пакутаў і страхе.
19 снежня 2011года АМАП па загаду таго, хто сам сябе ў інтэрв'ю з Дарэнка назваў "вырадкам з народа", ушчэнт размалаціў дубінкамі надзею на дэмакратычныя змены ў грамадстве, на абарону законам ад беззаконія, на канстітуцыю, у першым артыкуле якой гаварыцца "Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава"..
мана!
дыктатура -- бясконцы жах, дзе кожны можа апынуцца ў турме, дзе права на абарону і сустрэчу з адвакатам ёсць не во ўсіх, дзе на вуліцах забаронена збірацца групамі больш за 3 чалавека і плясканне у далоні -- злачынства.
19 снежня 2012 года азначана акцыяй дзяўчат з Femen, якія з голымі грудзямі крычалі пад цэнтральным уваходам у будынак КДБ "Жыве Беларусь!", новымі затрыманнямі і тэрмінамі зняволення да 12 сутак і штрафамі да 30 базавых велічынь.


@музыка: Ляпис_Трубецкой_Грай

@темы: матчына мова, шос, ратуй нас Божа