ДЗЕНЬ ВОЛІ
***Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, -
Ўспомню Вострую браму святую
І ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, -
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці Краіна,
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, ты прыймі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!..
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
@музыка:
Ария_Смутное_время
@темы:
матчына мова,
шос